Статистика
Всего в нашей базе более 4 327 660 вопросов и 6 445 975 ответов!

сочинение кватэра у якой я жыву

10-11 класс

Фролова2002 15 дек. 2016 г., 13:22:59 (7 лет назад)
Рейтинг
+ 0 -
0 Жалоба
+ 0 -
Abc13
15 дек. 2016 г., 15:57:08 (7 лет назад)

Я жыву ў адной кватэры са сваімі бацькамі і малодшым братам. Мы жывём на сёмым паверсе дзесяціпавярховага дому. Кватэра ў нас двухпакаёвая, таму ў нас з братам адзін пакой на дваіх, а другі пакой займаюць нашы бацькі. Акрамя нашых пакояў у кватэры таксама ёсць кухня, калідор, раздзельны санвузел.
Большасць часу я праводжу ў нашым з братам пакоі, таму спачатку апішу яго. Ён невялікі: меншы з двух пакояў. Але ў нашым пакоі ёсць усё, неабходнае для жыцця. На сценах наклееныя шпалеры жоўтага колеру. Падлога пафарбаваная ў карычневы колер. На ёй ляжыць дыван. Столь у нашым пакоі белая. Адразу каля дзвярэй стаяць мой ложак і шафа, дзе мы з братам складваем свае рэчы. Ложак брата стаіць насупраць дзвярэй каля акна. Паміж нашымі ложкамі стаіць камп'ютарны стол, на якім, зразумела, знаходзіцца наш камп'ютар, таксама адзін на дваіх. Я б хацеў мець свой пакой, але, думаю, без брата мне было б непрывычна і сумна.
Пакой бацькоў у два разы большы за наш. Там таксама белая столь, карычневая падлога. Шпалеры на сценах светлыя, амаль белыя. З аднаго боку ад дзвярэй стаіць ложак, з другога - канапа. Каля канапы стаіць столік. Насупраць канапы - шафа бацькоў. У вуглу ля шафы стаіць тэлевізар.
Калідор у нашай кватэры вузкі і цёмны. Там мы ставім абутак, вешаем верхняе адзенне. У калідоры таксама ёсць столік для сумак і люстэрка, перад якім мы збіраемся ў школу і на працу.
Кухня ў нашай кватэры такая ж маленькая, як наш з братам пакой. Але ў ёй змясцілася шмат чаго: газавая пліта, шафкі, халадзільнік, мікрахвалёўка, стол, чатыры табурэты.
У ваннай стаіць пральная машына.
Мне падабаецца наша кватэра. Яна ўтульная і светлая. Заходзьце да нас у госці і пераканайцеся ў гэтым самі.

Ответить

Другие вопросы из категории

Назовник якой является дзейником
фанетычны разбор: Адкрые

марфалагічны разбор: асвятляе

Выпiшыце граматычную аснову няпэўна-асабовага сказа.

1) Бяздоннай бочкi не напоўнiш.
2) Маладую спявачку слухалi з вялiкiм задавальненнем.
3) Роўная стужка лясной дарогi.
4) Незадоўга перад вечарам сабралася на дождж.
Люблю лугi квяцiстыя, палеткi каласiстыя.

Помогите пожалуйста )

Читайте также

1)транскрыпцыя слова ільняны; 2)у якіх з гэтых слоў ДЗ абазначаюць 2 гукі:ездзіць,дзёгаць,

падзямелле,раздзьмуць,дзеці.

3)пастаўце націск (ўдарную літару зрабіце больш за іншых):узнесёлы, вярба, гліняны,неразвіты(сказ), абалонь,беларусы, садавіна, абутак, мешаніна, калёсы.

4)адзначце у якіх словах пішацца літара О:р..ўнядзь, гл..таць, балер.., н..вiны, б..равiк.

5) как пишется канц..лярыя

А1. Адзначце нумары скпаданых сказаў. 1) Мы сабраліся I, як толькі пачало брацца на дзень, рушылі ў дарогу. 2) Каламутная вада ў лужыне ад напору ветру

аж выплесквалася з дарогі і пырскала на ўзмежак бруднымі кроплямі. 3) Нібы толькі што народжаная, свеціцца аксамітнай свежасцю атава. 4) Надол,ледзь чутна шапочучы, сыпаўся часам дробны, як крупы, сняжок. 5) Сырыя вятры доўгай восені, якія заўсёды надакучліва шумелі ў голлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу, сёння эамоўклі. 6) Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар.

А2. Адзначце нумары сказаў, у якіх перад злучнікам (на месцы пропуску ) трэба паставіць коску. 1) Усцяж дарогі ўздымаліся стромкія хвоі ды чарнелі купы кустоў, падобныя на нейкія прывіды. 2) У хатах эапальваліся лямпы і праз сетку дажджу вокны расплываліся ў жоўтыя шырокія кругі. 3) Калі-нікалІ праляціць з піскам кажан або прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі. 4) На беларускім Палессі цякуць поўныя рэкі ды густа стаяць лясы. 5) Хутка дарога размякла, ператварыўшыся ў густую кашу і машына спынілася. 6) Са эбажыны даверліва пазіралі на нас васількі і там-сям, нібы кроплі крыві, гарэлі палявыя макі.

АЗ. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць працяжнік. 1) Выязджаем на пагорак_ і перад намі шырокая раўніна. 2) Званок_ і ўсе ў школе ажыло, загуло, як у раістым вуллі. 3) На дварэ ўжо сцямнела_і праз замерзлыя шыбы ў хату глядзеў зімовы месяц. 4) Паабапал жвірыстай дарогі калышацца леташні быльнёг_ і веснавая шырыня вее над неабдымным полем. 5) Да шыбіны цягнулася тоненькая галінка акацыі_ і адзін малады лісток намагаўся дакрануцца да шкла. 2) Яшчэ некалькі ХВІЛІН_ і мы разгледзелі дрэвы, хаты і цьмяныя агеньчыкі ў вокнах.

А4. Адзначце нумары складаназалежных сказаў. 1) У густым змроку хаваліся станцыйныя пуці, на якіх дзе-нідзе паблісквалі стрэлачныя ліхтары. 2) Вербалоз толькі што распушыў свае каткі, над імі гудзелі першыя смелыя чмялі. 3) Чалавек глядзеў на паблёклыя зоркі, адна з якіх, здавалася, прычапілася за самую верхавіну рабіны. 4) Свіцязь купае сонца ў сваёй купелі, узіраецца, усміхаючыся, у вячыстыя карункі дрэў, якія шырокім, багата вышытым поясам атуляюць яго, лашчацца да яго. 5) Адны ўмеюць складна расказваць пра перажытае; ёсць здатныя прыхлусіць, ды так, што вераць у тое, чаго ніколі не было.ытьггны Мінск узнік на скрыжаванні гандлёвых дарог.

А5. Адзначце нумары скаэаў, будова якіх адпавядае схеме: [...,(злучнік…), ]. 1) Я знайшоў гняздо турлачак (так называюць у нас дзікіх галубоў) зусім выпадкова. 2) У шаравата-ружовым небе застылі, як прыліплі там, белыя касмылінкі воблакаў. 3) Богша спадзяваўся, што натрапіцца патрэбная сцежка, I шыбаваў напрасткі. 4) Пратое, як узнік горад, захавалася паданне. 5) Я крочу лясной сцежкай, на твар ліпне нябачнае павуцінне, з дзіцячым піскам летаюць перада мною камары. 6) Вецер, які парэдзіў, а затым разагнаў па небе палягчэлыя хмары, страсаў дажджавыя кроплі.

Падкрэслице у словах лтары, якия абазначаюць галосныя гуки.

Галинка-варушынки
На дрэвах шапацяць.
У росах, як искрынки,
На сонейку гараць.
Выпишыце словы, у яких не супвдве колькасць литар и гукау.



Вы находитесь на странице вопроса "сочинение кватэра у якой я жыву", категории "беларуская мова". Данный вопрос относится к разделу "10-11" классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Автоматический умный поиск поможет найти похожие вопросы в категории "беларуская мова". Если ваш вопрос отличается или ответы не подходят, вы можете задать новый вопрос, воспользовавшись кнопкой в верхней части сайта.