Статистика
Всего в нашей базе более 4 327 660 вопросов и 6 445 973 ответов!

Памагите пажалуйста с сочинением!!!!!

5-9 класс

Тема: Как я правёл лета

Inga2001 01 февр. 2014 г., 22:24:08 (10 лет назад)
Рейтинг
+ 0 -
0 Жалоба
+ 0 -
Павел995
01 февр. 2014 г., 23:44:38 (10 лет назад)

Лета - лепшы час году, таму што летам не трэба хадзіць у школу, а можна займацца тым, чаго душа пажадае.
Мінулае лета парадавала нас надвор'ем. Было дастаткова гарачых дзён, каб пазагараць і накупацца ўдосталь. Многія мае сябры ездзілі з бацькамі на мора, але мне здаецца, што і ў нас на радзіме было надвор'е і ўмовы не горшыя, чым там.
Я на мора не ездзіў. Як і кожны год, я правёў лета ў вёсцы. Я праводжу там кожнае лета з самага майго нараджэння. Так атрымалася, што мае бацькі родам з адной і той жа вёскі. Цяпер там жывуць усе мае дзядулі і бабулі. Менавіта ў іх я па чарзе і жыву летам.
У нашай вёсцы шыкоўная прырода. Яна амаль з усіх бакоў акружаная лесам, дзе расце мноства грыбоў і ягад. У канцы лета мы часта хадзілі туды па іх. З грыбоў там растуць баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, лісічкі, маслякі і многія іншыя. З ягад - брусніцы, чарніцы, буякі і суніцы. Ні аднаго разу мы не прыходзілі з лесу з пустымі рукамі.
У лесе водзяцца дзікія жывёлы. Я сам бачыў змей: вужоў і гадзюк - і вавёрку. Аднойчы пасярод вёскі мне сустрэўся заяц. А яшчэ неяк, выйшаўшы рана раніцай у двор, мы ўбачылі на яблыні цэлую зграю соваў.
На поўнач ад вёскі ёсць возера. Там вельмі чыстая вада і жоўты пясок на беразе. Каля гэтага возера вельмі прыемна загараць. Акрамя таго, у возеры водзіцца рыба. Мы з татам некалькі разоў ездзілі туды на рыбалку з начлегам. Няма нічога смачней, чым вуха са свежазлоўленных карасёў, лінёў і плоткі. А ўжо са шчупаком, запечаным з гароднінаю, наогул нічога не параўнаецца!
Адпачынак на прыродзе загартаваў маё цела і зрабіў яго больш здаровым. А пра розум мне давялося паклапаціцца самому. Добра, што ў нашай вёсцы ёсць бібліятэка. Я запісаўся туды і за лета паспеў перачытаць амаль усю прадстаўленую там дзіцячую літаратуру.
Мне было вельмі шкада, што лета скончылася. Але, з іншага боку, восенню я змог сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, падзяліцца ўражаннямі пра лета, пахваліцца загарам, які ў мяне лепшы, чым у тых, хто ездзіў на мора.
Бывай, лета! Сустрэнемся ў наступным годзе.

Ответить

Другие вопросы из категории



Вы находитесь на странице вопроса "Памагите пажалуйста с сочинением!!!!!", категории "беларуская мова". Данный вопрос относится к разделу "5-9" классов. Здесь вы сможете получить ответ, а также обсудить вопрос с посетителями сайта. Автоматический умный поиск поможет найти похожие вопросы в категории "беларуская мова". Если ваш вопрос отличается или ответы не подходят, вы можете задать новый вопрос, воспользовавшись кнопкой в верхней части сайта.